Таццяна Канеўская. Фота: Радыё Свабода. Абласная газета “Гомельская праўда” ў артыкуле “Аб будоўлях, адпусках, працоўным дні і наркадылерах” раскрытыкавала выбарчую праграму кандытаткі ў дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34. І хаця прозвішча не называецца – вельмі проста здагадацца, што размова йдзе пра актывістку руху “Маці 328 Таццяну Канеўскую. Аўтара артыкула абурае сам факт таго, што ў сваёй перадвыбарчай праграме кандыдытка намагаецца звярнуць увагу грамадскасці на вялікія тэрміны, якімі караюць непаўнгадовых за спажыванне наркатычных рэчываў.

А літаральна ўчора, 10 лістапада, падчас мітынгу на пляцоўцы каля гандлёвага дома «Рэчыцкі», які праводзіла Тацяна Канеўская, незадаволеная пенсіянерка вырвала мікрафон у кандыдаткі.

Як паведамляе Радыё Свабода, адна з пажылых жанчын, што праходзіла міма, вырвала ў яе мікрафон і абурылася словамі кандыдаткі пра магчымую змену прэзідэнта: «Вы што — прэзідэнта хочаце мяняць? Бессаромнікі! Хочаце, каб было, як ва Ўкраіне?»

Іншая пенсіянерка сказала, што за наркотыкі трэба караць «самым жорсткім чынам». Яе спадарожнік накінуўся на аднаго з журналістаў, абражаў яго і пагражаў разьбіць яму камеру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Кндыдатку ад руху “Маці 328” спачатку ачарнілі ў газеце, а на мітынгу спрабавалі вырваць мікрафон