Беларусы ўжо на наступным тыдні выберуць новых дэпутатаў у парламент. На дэпутацкае крэсла прэтэндуе крыху больш за 520 чалавек. Беларусы ўжо могуць паглядзець на плакатах, улётках і стэндах інфармацыю пра кандыдатаў. Некаторыя з агітматэрыялаў прэтэндэнты ў дэпутаты друкавалі за свае сродкі. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, якія сумы грошай кандыдаты атрымлівалі на свае выбарчыя рахункі і колькі трацілі з іх сродкаў.  На выбарчы рахунак дэпутаткі шостага склікання Жанны Стаціўкі, якая зноў прэтэндуе на крэсла ў парламенце, на канец кастрычніка паступіла 655 рублёў, а яшчэ адной дэпутаткі — Ірыны Кралевіч — 610 рублёў (гэтыя грошы пайшлі на выраб агітацыйных матэрыялаў, рэкламу і рэкламную прадукцыю).

soligorsk_vybory_20160911_mag_tutby_phsl
Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Глеб Малафееў, TUT.BY

Якія сумы паступілі на выбарчыя рахункі?

Намеснік гендырэктара па вытворчасці «Гроднамясамалпрам» Віталь Гудзь, які вылучаецца па Слонімскай выбарчай акрузе, атрымаў на выбарчы рахунак на 24 кастрычніка 995,92 рубля. Усе гэтыя грошы былі выдаткаваныя. Старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў Валянцін Семяняка, якая ідзе па гэтай жа акрузе, атрымала на выбарчы свой кошт 255 рублёў.

У Мінску на выбарчы рахунак суддзі Вярхоўнага суда Святланы Любецкай, якая вылучаецца па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105, пералічана 3600 рублёў. Намесніцы галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамогі 5-я гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску Марыне Шкроб (Васняцоўская выбарчая акруга № 93) пералічылі 3 183,8 рубля, гэтыя грошы ўжо выдаткаваныя. Кандыдату ў дэпутаты Аляксандру Гранкоўскаму, намесніку гендырэктара ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», перавялі на выбарчы рахунак 2500 рублёў (Аўтазаводскай № 92), а дырэктарцы Мінскага філіяла ўстановы адукацыі "Беларускі гандлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі" Галіне Лагуновай (Шабаноўская № 91) — 1515 рублёў.

Некаторыя кандыдаты ў дэпутаты не адкрывалі выбарчыя рахункі. Так паступіў, да прыкладу, галоўбух прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "АРТ-трыа", індывідуальны прадпрымальнік Дзяніс Жораў (Аўтазаводскай № 92).

А колькі грошай могуць ахвяраваць кандыдатам?

Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты адкрываюць спецыяльныя выбарчыя рахункі.

Пры жаданні яшчэ можна стварыць выбарчы фонд для фінансавання перадвыбарчай агітацыі — з уласных сродкаў кандыдата, але не больш за 25 500 рублёў (1 тысяч базавых велічыняў). Фізасобы могуць ахвяраваць да 127,5 рубля, а юрыдычныя асобы — да 255 рублёў. Пры гэтым агульная сума выдаткаў кандыдата ў дэпутаты не можа перавышаць суму ў 25,5 тысячы рублёў.

Пры гэтым пералічваць грошы не могуць у тым ліку непаўналетнія, ананімы, замежнікі, дабрачынныя і рэлігійныя арганізацыі. Да прыкладу, ананімныя ахвяраванні кандыдату трэба пералічыць у даход рэспубліканскага бюджэту.

На што кандыдаты могуць выдаткаваць грошы?

Сродкі выбарчага фонду кандыдата ў дэпутаты можна выкарыстоўваць на аплату расходаў па перадвыбарнай агітацыі. Сярод іх — плата за арэнду памяшканняў і абсталявання, транспартныя выдаткі, аплата паслуг сувязі, выраб агітацыйных друкаваных матэрыялаў, канцылярскія тавары.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: У лідэрах — суддзя і медык. Колькі грошай беларусы пералічваюць на рахункі кандыдатаў у дэпутаты