Акруговая выбарчая камісія па Мінскай-Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №99 вынесла папярэджанне кандыдаткі Алены Талстой за "Ланцуг памяці" каля КДБ 29 кастрычніка ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 году. Сам факт парушэнняў выбарчага заканадаўства 29 кастрычніка кандыдаткі ўстанавілі сябры камісіі па іншай акрузе – Купалаўскай №95.

lancug_pamyaci_67.jpg
"Ланцуг памяці-2019". Фота: svaboda.org

Камісія ўстанавіла, што пікет каля КДБ прысвечаны ахвярам НКВД, расстраляным беларускім дзеячам культуры і навукі, не з'яўляўся перадвыбарнай агітацыяй і не пераследвала сабой мэту заахвоціць выбаршчыкаў да ўдзелу ў выбарах. 

"Мела месца распаўсюджванне паведамленняў Талстой, якiя ўзбуджаюць нацыянальную варожасць (Саюз з Расіяй – заўсёды вайна, галеча, рэпрэсіі супраць беларусаў)", – пазначаецца ў рашэнні.

Камісія вынесла папярэджанне Талстой за тое, што інфармацыйны стэнд, размешчаны ў рамках правядзення пікету ўтрымліваў інфармацыю, не звязаную з перадвыбарнай агітацыяй і быў напоўнены інфармацыяй, якая не мае месца да выбарчай кампаніі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Камісія: "Мела месца распаўсюджванне паведамленняў, якiя ўзбуджаюць нацыянальную варожасць"