Павел Левінаў. Фота DW Праваабаронца Павел Левінаў, які з’яўляецца сябрам Віцебскай абласной выбарчай камісіі, вырашыў азнаёміцца з матэрыяламі і рашэннямі акруговых камісій па вобласці.

Ён наведаў десяць з 14 камісій з запытам аб тым, каб асабіста паглядець на тыя дакументы ад кандыдатаў, што падаваліся ў камісіі і выклікалі сумневы, а таксама ўбачыць на ўласныя вочы арыгіналы рашэнняў АВК аб рэгістрацыі ці адмовы ў рэгістрацыі тым ці іншым кандыдатам.

Напрыклад, праваабаронца ведаў, што аднаму з вылучэнцаў адмовілі ў рэгістрацыі на той толькі падставе, што ў дакументах было ўказанае месца жыхарства кандыдата – г. Полацк у друкаваным выглядзе, а ўсе астатнія звесткі былі напісаныя ад рукі. Таксама Павел Левінаў хацеў паглядзець на подпісы грамадзянаў, якія былі прызнаныя АВК несапраўднымі, на падставе чаго было адмоўлена некаторым кандыдатам у рэгістрацыі. 

Аднак ніводная з акруговых камісій не прадставіла такой магчымасці для Паўла Левінава. У камісіях спасылаліся на тое, што ўсе рашэнні ёсць на сайтах.

“Атрымоўваецца, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў, якія павінны праводзіцца адкрыта і галосна, згодна з артыкулам 13 Выбарчага кодэксу, насамрэч закрытыя нават для сябраў вышэйстаячых выбарчых камісій”, - падзяліўся ўражаннямі Павел Левінаў.

Ён адзначыў, што згодна з арт. 37 Выбарчага кодэкса сябра камісіі мае права “знаёміцца з дакументамі і матэрыяламі камісіі, у склад якой ён уваходзіць, і ніжэйстаячых камісій”, аднак ні пра гэтае палажэнне Выбарчага кодэксу, ні тым больш пра Канстытуцыю ў АВК відаць не ведаюць, а кіруюцца ў сваёй дзейнасці толькі метадычнымі рэкамендацыямі Цэнтрвыбаркама.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Паўлу Левінаву не далі магчымасці азнаёміцца з дакументамі АВК