Фарба на сцяне Мінскага гарадскога суда. Фота з сацыяльных сетак. Стала вядома, што фігурантам, якіх падазраюць у закіданні будынка Мінскага гарадскога суда фарбай 25 верасня напярэдадні суда над Дзмітрыем Паліенкам, пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, піша "Новы Час".

"Заведзеная крымінальная справа па артыкуле 339 "Хуліганства", а не 341 "Псаванне маёмасці", як паведамлялася раней, — паведаміў у фэйсбуку актывіст Вячка Касінераў. — Артыкул 339 ч.2 КК РБ мае на ўвазе пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў. Адзначым, што ўсё гэта ў дачыненні да двух абсалютна невінаватых людзей. Але галоўнае, што хлопцы зараз на волі".

Нагадаем, на 25 верасня ў Мінскім гарадскім судзе быў прызначаны судовы працэс над сацыяльным актывістам Дзмітрыем Паліенкам. Раніцай на сцяне суда былі заўважаныя чырвоныя плямы фарбы, якія праз некаторы час былі зафарбаваныя. 10 кастрычніка ў сувязі з гэтым былі праведзены ператрусы ў столінскіх сацыяльных актывістаў. Праваабаронцам стала вядома, што ўвага сілавікоў была скіраваная на Сяргея Неўдаха і Сяргея Сазановіча.

Справа Дзмітрыя Паліенкі: 11 важных фактаў

Сёння, 25 верасня, у Мінскім гарадскім судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі. Але судовае разбіральніцтва будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Гэта значыць, што грамадства не зможа атрымаць ніякай інфармацыі з суда, нават ад абаронцы Дзмітрыя, бо з яго ўзята падпіска аб неразгалошванні матэрыялаў справы. Што праваабаронцам “Вясны” вядома на сённяшні момант пра справу Паліенкі? Давайце разбярэмся.

Крыніца: За фарбу на будынку Мінгарсуда распачатая крымінальная справа па хуліганству