Канстанцін Астапук. Фото: ПЦ "Вясна" Суд Брэсцкага раёна 14 кастрычніка разгледзіць адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Канстанціна Астапука. Пачатак судовага пасяджэння ў 9-30.

Пратакол правапарушэння быў складзены ўчастковым інспектарам Брэсцкага РАЎС Сяргеем Максімовічам па ч.3 арт.23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Як паведамляе “Берасцейская вясна”, яшчэ ў сярэдзіне жніўня хуліган збіў экаактывістку Марыю Галалюк на прахадной завода “АйПаўер”. Па факту здарэння туды пад’ехала некалькі неабыякавых берасцейцаў. Канстанцін Астапук прывітаў аднаго са знаёмых словамі “Не заводу АКБ!”.

Вось гэтае прывітанне і паслужыла падставай для складання пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння.

Крыніца: Прамовіў “Не заводу АКБ!” – атрымаў пратакол правапарушэння Дакумент