Аналітыкі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" звярнулі ўвагу, што абласныя суды перасталі публікаваць рашэнні, прынятыя імі ў ходзе разгляду паступілі падчас выбарчай кампаніі скаргаў. Хоць такі абавязак прадугледжаны заканадаўствам. minsknews.by

Ва Указе Прэзідэнта №294 сказана, што ў мэтах павышэння адкрытасці выбарчай кампаніі, даступнасці для грамадскасці вынікаў разгляду судамі скаргаў у ходзе выбараў у адпаведным раздзеле інтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі будуць размяшчацца тэксты судовых пастаноў судоў.

Працягвае публікаваць судовыя рашэнні па дадзенай катэгорыі спраў толькі Мінскі гарадскі суд і Віцебскі абласны суд. А пяць абласных судоў ігнаруюць гэты абавязак. Апошні раз такія рашэнні былі размешчаны на інтэрнэт-партале судоў больш за месяц таму:

Аналітык кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка накіраваў адпаведны зварот у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Як ён адзначае, неразмяшчэнне тэкстаў судовых пастаноў судоў, прынятых імі ў ходзе разгляду паступіўшых падчас выбарчай кампаніі скаргаў, зніжае празрыстасць выбарчага працэсу.

Варта адзначыць, што іншымі шляхамі даведацца інфармацыю практычна немагчыма, таму што выбарчыя камісіі адмаўляюць назіральнікам у азнаямленні з дакументамі, якія адлюстроўваюць выбарчы працэс у Беларусі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Чаму суды перасталі публікаваць рашэнні па выбарах?