Вылучэнцы Аляксандр Кабанаў, Уладзімір Мароз, Алена Макарэвіч, Раман Кісляк 18 верасня прадстаўнікі ініцыятыўных групаў пачалі збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты чатырох актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Актывісты вылучаюцца па ўсіх чатырох выбарчых акругах Брэста. Блогер, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў вылучаецца па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1, праваабаронцаа Раман Кісляк - па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2, жыхарка Брэсцкага раёна Алена Макарэвіч - па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3, жыхар Кобрына Уладзімір Мароз - па Брэсцкай-Памежнаму выбарчай акрузе № 4. 

Пікет незалежных вылучэнцаў на гiпермаркеце
Пікет незалежных вылучэнцаў на гiпермаркеце "Карона" на вул. Маскоўскай

Іх пікеты па зборы подпісаў відаць і чуваць здалёк. Жоўтыя сцягі з надпісам "Прэч атруту! Няма заводу!", жоўтыя бейсболкі з надпісам "Жыць", жоўтыя майкі з надпісамі "Няма заводу АКБ!" і вядома песня "Жыць!", якая гучыць з калонак.

Пікет незалежных вылучэнцаў на гiпермаркеце
Пікет незалежных вылучэнцаў на гiпермаркеце "Грын" на вул. Гаўрылава

Характэрнай асаблівасцю збору подпісаў з'яўляецца тое, што подпіс за любога з вылучэнцаў можна пакінуць на любым пікеце. Падпісныя лісты за ўсіх чацвярых маюцца ва ўсіх зборшчыкаў подпісаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: У Брэсце пачаліся перадвыбарчыя пікеты праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода