За пікет памяці, які прайшоў падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдата, лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова выклікаюць у акруговую камісію. Аб гэтым паведамляецца ў фэйсбуку партыі. Ён павінен з'явіцца 18 верасня а 17.00. Пікет прайшоў 16 верасня, у дзень 20-годдзя са дня знікнення сябра Палітрады АГП Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага.

Пікет памяці ад АГП 16 верасня. Фота: фэйсбук АГП
Пікет памяці ад АГП 16 верасня. Фота: фэйсбук АГП

На пікет прыйшоў прадстаўнік камісіі з папярэджаннем. На яго думку, подпісы трэба збіраць без падобных заяваў.

Лідэр АГП Мікалай Казлоў збірае подпісы за сваёй вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 у Мінску.

"Праваабаронцы за с вабодныя выбары".

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Пікет памяці АГП выклікаў пытанні ў выбарчай камісіі