ПК №22 «Воўчыя норы». Фота з сацыяльных сетак Праваабаронцам “Вясны” 17 верасня перадалі аўдыёзапіс размовы з супрацоўніцай папраўчай калоніі №22 “Ваўчыныя норы”, што ў Івацэвічскім раёне.

Па тэлефоне прадстаўніца Руху “Маці-328” хацела паразмаўляць з кіраўніцтвам калоніі па тэрміновым і важным пытанні.  Справа ў тым, што ў аднаго з асуджаных з 8 атраду Максіма Чашчэні памёрла маці, таму жанчына хадайнічала, каб зняволенаму прадставілі магчымасць пабыць на пахаванні і развітацца з маці. Няхай пад канвоем, няхай на некалькі гадзін.

Слухаўку падняла спецыялістка ПК-22 Махневіч і пачуўшы просьбу жанчыны - доўга рагатала ў адказ.

“Гэта проста абуральная жахлівая карціна! Я з такім кашмарам яшчэ не сутыкалася. Яна мяне патрэсла! Я хацела ёй адказаць, каб на яе пахаванні таксама смяяліся ... але спыніла мяне нешта” – абураная цынізмам супрацоўніцы калоніі пракаментавала тэлефонны званок прадстаўніца Руху “Маці-328”.

Крыніца: На просьбу адпусціць зняволенага на пахаванне маці – цынічны смех у адказ Аўдыё