Алесь Дзергачоў У Смаргоні адбылося чарговае пасяджэнне акруговай камісіі №59 па у Палату прадстаўнікоў, якое працягвалася ўсяго чатыры хвіліны.

Як паведамляе назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алесь Дзергачоў, за гэты час была ўзгоднена колькасць выбарчых участкаў у Смаргонскім і Астравецкім раёнах, якія уваходзяць у адну выбарчую акругу.

Пасля таго, як старшыня камісіі Раіса Захарыч аб’явіла пра заканчэнне паседжання, ніхто з сябраў камісіі не ўзняўся з сваіх месцаў. На лагічнае пытанне Алеся Дзергачова, чаму яны не пакідаюць памяшкання, старшыня камісіі адказала, што далей камісія будзе разглядаць “унутраныя пытанні”. 

Што гэта за “унутраныя пытанні”, для назіральніка засталося загадкай, бо ён мусіў сысці з-за адсутнасці паўнамоцтваў весці назіранне за межамі часу афіцыйнага пасяджэння.

Таксама стала вядома, што ў гэтую акруговую камісію пакуль не паступалі звароты аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за рэгістрацыю кандыдатаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Крыніца: Смаргонь: разгляд "унутраных пытанняў" камісіі - без назіральнікаў