Вольга Курачаева, архіўнае фота 2018 году Як паведамляе “Радыё Свабода”, кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Наталляй Качанавай патэлефанавала ўдзельніцам гурту Pussy Riot Вользе Курачаевай і Вераніцы Нікульшынай і папрасіла прабачэння за забарону на ўезд. Таксама яна запрасіла іх прыяжджаць у Беларусь.

У прыёмнай Адміністрацыі прэзыдэнта пацвердзілі факт такой размовы, але адмовіліся камэнтаваць яе змест.

Кіраўнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун пацвердзіў Радыё Свабода, што Нікульшына і Курачаева не маюць забароны на ўезд у Беларусь і могуць прыехаць на Эўрагульні.

Вольга Курачаева і Вераніка Нікульшына маюць запіс размовы з жанчынай, якая прадставіліся кіраўніцай Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Наталляй Качанавай, выказала шкадаванне аб тым, што адбылося, і запрасіла прыяжджаць у Беларусь.

Нагадаем, 17 чэрвеня ўдзельніцам гурту Pussy Riot, якія ляцелі транзытным рэйсам у Кіеў з перасадкай у Мінску, паставілі штамп аб забароне на ўезд у Беларусь да 2020 году. Забарону пацвердзіў прэсавы сакратар Памежнага камітэту Беларусі.

Удзельнік гурту Пётр Вярзілаў расказаў Свабодзе, што спачатку з дзяўчатамі звязаўся нехта, хто назваўся прадстаўніком МУС. Удакладніў іх тэлефон, а пазней адбыўся такі званок у «Тэлеграм».

«Калі ў нашых базах дадзеных няма звестак пра тое, што ім забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, яны будуць прапушчаныя», — паведаміў Свабодзе прадстаўнік прэсавай службы Памежнага камітэту Антон Бычкоўскі. Паведамляць, ці адмененая ў дачыненьні дзяўчат забарона на ўезд, ён адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэта асабістыя звесткі.

"Мы, вядома, вельмі моцна былі здзіўленыя, — кажа Пётар Вярзілаў. — Здзіўленыя, па-першае, раптоўнай забароне, бо дзяўчаты не ляцелі ў Мінск і не мелі планаў выходзіць у Мінску. Усім кампетэнтным органам было відавочна, што яны ляцяць транзытам з Масквы ў Кіеў, не маюць ніякіх плянаў знаходзіцца ў Беларусі".

Дзяўчыны сталі вядомымі 15 ліпеня 2018 году, калі разам з іншымі ўдзельнікамі гурту Пятром Вярзілавым і Вольгай Пахтусавай выбеглі на поле на 52-й хвіліне фінальнага матчу чэмпіянату сьвету ў футболе паміж зборнымі Францыі і Харватыі. Яны былі ў параднай паліцэйскай форме і такім чынам пратэставалі супраць катаваньняў і палітычных рэпрэсій у Расеі. Акцыя называлася «Міліцыянт уступае ў гульню».

Крыніца: Удзельніцам Pussy Riot адмянілі забарону на ўезд у Беларусь?