Святаслаў Барановіч у судзе. Фота: TUT.by Святаслаў Барановіч ужо больш за 90 сутак знаходзіцца ў штрафным ізалятары ў турме горада Жодзіна, куды яго перавялі 17 лютага для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання. Пра гэта паведаміла праваабаронцам “Вясны” яго сястра Наталля.

Яна хвалюецца за фізічны і псіхалагічны стан брата, бо ў штрафным ізалятары вельмі жорсткія ўмовы, каб знаходзіцца там такі працяглы тэрмін. Акрамя таго, што ён цалкам ізаляваны ад іншых зняволеных, туды забаронена браць уласныя рэчы, нават кнігі. Пры такіх умовах таксама нельга атрымліваць лісты, перадачы і карыстацца грашыма на рахунку. У ізалятары ложак адкідаецца ад сцяны толькі на ноч, а на дзень вяртаецца да сцяны. Таму ў гэты час ён вымушаны сядзець і ляжаць на падлозе.

Таксама Наталля адзначае, што да гэтага часу не вырашаныя праблема з акулярамі. У Святаслава і так нізкі зрок, а калі будзе доўга хадзіць без акуляраў, то сітуацыя са здароўем яго вачэй можа сур'ёзна пагоршыцца.

Да 17 лютага Святаслаў, знаходзячыся ў папраўчай калоніі №1 г. Наваполацка, прабыў у штрафным ізалятары каля 210 сутак.

У штрафны ізалятар забаронена браць уласныя рэчы, нават кнігі. Пры такіх умовах нельга атрымліваць лісты, перадачы і карыстацца грашыма на рахунку. Пры такім рэжыме ён ізаляваны ад іншых зняволеных. У ізалятары ложак адкідаецца ад сцяны толькі на ноч, а на дзень вяртаецца да сцяны. У гэты час нельга спаць і ляжаць на ёй.

Нагадаем, Святаслава Барановіча асудзілі за за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі падчас «Марша недармаедаў» 15 сакавіка 2017 года. 12 сакавіка суд Маскоўскага раёна г. Мінска асудзіў Барановіча на на 3 гады пазбаўлення волі.

Святаслаў Барановіч, 15 лютага 2019 года этапаваны ў турму № 8 г. Жодзіна

Адрас для ліставанняў: турма № 8,вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна,Мінская вобласць, 222160

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Калонія, турма — гэта тое месца, дзе не кожны, хто там сядзіць - вінаваты. Людзі часта сутыкаюцца з неапраўданай жорсткасцю пакарання. Таму падтрымка з волі ім вельмі патрэбная, яны павінны ведаць, што іх чакаюць на волі.

Крыніца: Барановіч працягвае знаходзіцца ў штрафным ізалятары