Пол і гендэр – гэта розныя паняцці? Навошта патрэбныя гендэрныя адрозненні? Што наогул такое гендэр? Валанцёры «Магілёўскай вясны» запрашаюць вас даведацца аб гэтым больш.  

У пятніцу, 24 траўня, валанцёрская служба «Магілёўскай вясны» ладзіць базавы семінар пра паняцці і праблемы, звязаныя з гендэрам.

На семінары будуць адкрыта казаць пра тое, што гэта такое, адкуль пайшло паняцце гендэра, чым ён адрозніваецца ад пола. Валанцёры раскажуць, чаму дзяржаве выгадныя гендэрныя стэрэатыпы, як усё гэта звязана з правамі чалавека. Таксама арганізаттары абяцаюць некалькі цікавых адукацыйных гульняў.

Make незразумелае зразумелым again!

Семінар пройдзе ў грамадскім цэнтры «Кола» (зав. Чкалава, 16) 24 траўня. Пачатак – а 18.30. Уваход – вольны.

Крыніца: У Магілёва пройдзе семінар «Гендэрны лікбез. Базавы ўзровень»