Чарнобыльскі шлях -2019. У судзе Савецкага раёна Мінска 17 траўня пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да эканаміста-аналітыка Сяргея Чалага. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле  ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - «Чарнобыльскім Шляху», які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка. Пачатак судовага паседжання ў 10-30.

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены на падставе ч.1 арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Позву ў суд Сяргей Чалы змясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

“Чарнобыльскі шлях – 2019” – самы нешматлюдны за ўсю гісторыю іх правядзення: удзел бралі, апрача журналістаў і супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, прыкладна каля 40-ка грамадзян. Аднак па ўзроўню пераследу ягоных удзельнікаў імкецца да сумнага лідэрства.

Праваабаронцам вядома, што шасцёра ягоных удзельнікаў пакараны адміністрацыйнымі штрафамі і папярэджаннямі, а ў дачыненні яшчэ да некалькіх удзельнікаў маршу складзеныя пратаколы, якія чакаюць свайго разгляду ў судах.

Крыніца: Эканаміста Чалага таксама чакае суд за “Чарнобыльскі шлях”