Алесь Бяляцкі і Алеш Хмеларж. Фота ПЦ "Вясна". У Мінску 14 траўня адбылася сустрэча  намесніка Міністра замежных спраў Чэхіі Алеша Хмеларжа са старшынём Праваабарончага цэнтру “Вясна” і першым лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла Алесем Бяляцкім.

У гэтыя дні чэшскі палітык знаходзіцца ў Беларусі як удзельнік міждзяржаўных кансультацый па пытаннях развіцця беларуска-чэшскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.

Пад час сустрэчы з Алешам Хмеларжам беларускі праваабаронца праінфармаваў дыпламата пра надзённую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, пра важнасць падтрымкі з боку Еўрапейскага саюзу  і Чэхіі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і правядзенню рэформ.

У ходзе размовы закраналіся розныя аспекты: праблема смяротнага пакарання, сітуацыя з правам на мірныя сходы ў Беларусі, праваv на аб’яднанні і асацыяцыі.

Была абмеркаваная таксама і тэма будучых выбараў ў беларускі парламент, прызначаных на 2019 год.

Крыніца: Чэшскі дыпламат сустрэўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім