Друкаваць
Катэгорыя: Вясна

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, яшчэ раніцай 22 сакавіка быў затрыманы Уладзіслаў Швед, які пад допісам у пабліку “Мая краіна Беларусь” ва Ўкантакце пакінуў каментар, у якім прапанаваў выйсці ўсім 25 сакавіка на пл. Якуба Коласа ў Мінску.

Сёння ён быў асуджаны ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска па арт. 23.34 КаАП ("Парушэнне вызначана гпарадку правядзення массавых мерапрыемстваў") да штрафу ў 15 базавых велічынь.

Трое сутка ён правёў да суда ў ІЧУ. Уладзіслаў Швед распавёў, што позна ўвечары да яго ў камеру патрапіў 44-гадовы Ілля, затрыманы за тое, што ехаў на самакаце па пл.Я. Коласа з бел-чырвона-белым сцягам. Суд над ім павінен быў адбыцца сёння ў судзе Савецкага раёна г. Мінска.

Крыніца: Хлопца за каментар асудзілі да 15 базавых велічынь штрафу