Алесь Кіревіч, скрыншот з сюжэта Белсата Як паведаміў "Гарадзенскай Вясне" журналіст-фрылансер Алесь Кіркевіч у дачыненні да яго міліцыя склала пратакол па ч.2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Аб гэтым ён дазнаўся, калі да яго 10 студзеня прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Кіревіча вінавацяць у тым, што ён запісаў для тэлеканалу Белсат каментары гарадзенскіх краязнаўцаў на тэму гістарычнай спадчыны гораду і яго турыстычнага патэнцыялу. Сюжэт пра патэнцыял старых гродзенскіх падвалаў быў паказаны на Белсаце 7 снежня. Алесь Кіркевіч як гродзенскі гісторык і журналіст дапамагаў яго рабіць.

Нагадаем, што ў Гродна сістэматычна пераследуюцца журналісты, якія супрацоўнічаюць з Белсатам. Так да вялікіх грашовых штрафаў былі асуджаны Алесь Дзянісаў, Андрэй Мялешка, Алесь Кіркевіч.

Крыніца: На гродзенскага журналіста склалі пратакол за матэрыял пра гарадскія падвалы