Шосты дзень абароны Курапатаў. Фота: ПЦ "Вясна". У прыватны дом актывісткі абаронаў Курапат і рэжысёра Вольгі Нікалайчык ад самай раніцы спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе Леанід Кулакоў:

"SOS!!! Тэлефанавала Вольга Нікалайчык, Кажа, што да яе ў дом ломіцца натоўп ментоў… У мяне ёсць падазрэнне, што яны шукаюць Дзяніса Урбановіча, якт таксама прымае актыўны ўдзел у абароне Курапат”.

29 чэрвеня актывісты, якія пікетуюць рэстаран “Поедем поедим”, які адчыніўся ва ўрочышчы Курапаты ў зоне месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій, плануюць усталяваць вялікія памятныя крыжы непасрэдна каля рэстарана.

Крыніца: Абарона Курапат: міліцыя спрабуе затрымаць актыўных удзельнікаў пікетавання