Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская Суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла пакараў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову штрафам у 35 базавых велічыняў за стрым у інтэрнэт.

19 траўня на падставе міліцэйскага пратаколу суддзя Гомельскага раёна Аляксандр Сусла прызнаў журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ для тэлеканала "Белсат" і атрафаваў на 35 базавых велічыняў.

Па інфармацыі службы маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў",  падставай для штрафу паслужыў стрым у інтэрнэт першатравенскага мітынгу ў Гомелі, які быў дазволены гарвыканкамам.

У міліцэйскім пратаколе так званае правапарушэнне журналісткі Ларысы Шчыраковай сфармулявана так: "ажыццяўляла публікацыю відэаздымкаў з інтэрв'юраваннем грамадзянаў для праграмы "Аб'ектыў" тэлеканала "Белсат".

Крыніца: Журналістку Шчыракову пакаралі штрафам за стрым з дазволенага ўладамі мітынгу