23.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёну Мінска 30 сакавіка асудзілі Руслана Мяцельскага паводле ч. арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Воўк прызначыў Руслану два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Суд Савецкага раёна Мінска.

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэсных акцыях у Мінску ў 2020 годзе і ў выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым.

Руслан Мяцельскі мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, ваеннаабавязаны. Знаходзіцца на ваенным уліку Фрунзенскага раёна Мінска.

Крыніца: Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэснай акцыі ў 2020 годзе на два з паловай гады “хатняй хіміі”