24.03.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічАмерыканская асацыяцыя адвакатаў (ABA) Амерыканская асацыяцыя адвакатаў накіравала ў Мінскі гарадскі суд сваё экспертнае заключэнне на несправядлівы і незаконны прысуд тром праваабаронцам “Вясны” – Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, якія асудзілі на дзесяць, дзевяць і сем гадоў зняволення адпаведна.

Экспертнае заключэнне з пункту гледжання міжнароднага права была падрыхтавана pro bono камандай юрыстаў сусветна вядомай міжнароднай юрыдычнай фірмы Hughes Hubbard & Reed LLP, якая прадастаўляе юрыдычныя паслугі ў розных галінах практыкі, уключаючы міжнароднае публічнае права.

У заключэнні асноўная ўвага надавалася таму, як абвінавачванні супраць праваабаронцаў “Вясны” ў дадзеным выпадку парушаюць Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца Беларусь, і падкрэслівалася, што, як дзяржава-удзельніца Пакта, Беларусь абавязаная "абараняць правы, гарантаваныя Пактам, і пашыраць гэтыя гарантыі". Азнаёміўшыся са справаздачамі пра публічны судовы разгляд, Hughes Hubbard лічыць, што судовы пераслед абвінавачаных вясноўцаў па гэтай справе "з'яўляецца вынікам ажыццяўлення іх грамадзянскіх і палітычных правоў" і "імкнецца заглушыць іншадумства і пакараць абвінавачаных за працу па абароне асноўных правоў".  У дакуменце робіцца выснова, што абвінавачванні супраць праваабаронцаў "не маюць законных падставаў і ўяўляюць сабой недапушчальныя абмежаванні свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый, гарантаваных артыкулам 19, артыкулам 21 і артыкулам 22 Пакта". На думку экспертаў, ураду не ўдалося прадэманстраваць, што гэтыя абмежаванні з'яўляюцца неабходнымі або суразмернымі. Акрамя таго, папярэдняе зняволенне Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча парушыла палажэнні Пакта, бо яно было адвольным.  У заключэнні таксама ўтрымліваўся заклік да апраўдання абвінавачаных і іх вызвалення з-пад варты ў адпаведнасці з абавязацельствамі Беларусі па міжнародным праве.

“Падача экспертнай заключэння мае важнае значэнне, паколькі для Беларусі важна працягваць выконваць асноўныя міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека і выконваць свае абавязацельствы па забеспячэнні таго, каб народ Беларусі меў доступ да тых жа сродкаў абароны, якія даступныя іншым”,  - адзначаюць эксперты.

Нагадаем, праваабаронцаў "Вясны" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча затрымалі 14 ліпеня 2021 года і абвінавацілі ў нясплаце падаткаў у буйным памеры. Незадоўга да сканчэння следства справу супраць іх перакваліфікавалі ў "кантрабанду арганізаванай групай" і "фінансаванне актыўных дзенняў, што груба парушаюць грамадскі парадак". 3 сакавіка 2023 года суд Ленінскага раёна г. Мінска асудзіў Алеся Бяляцкага да 10 гадоў пазбаўлення волі, Валянціна Стэфановіча – да 9 гадоў пазбаўлення волі, Уладзіміра Лабковіча – да 7 гадоў пазбаўлення волі, а таксама сябра арганізацыіЗмітра Салаўёва – да 8 гадоў пазбаўлення волі завочна. Акрамя таго, усім абвінавачаным суд прызначыў вялізныя штрафы (ад 111 тысяч да 185 тысяч беларускіх рублёў) і пастанавіў спагнаць у салідарным парадку суму ў памеры 752 тысячы рублёў (каля 300 тыс. долараў ЗША).

Крыніца: Амерыканская асацыяцыя адвакатаў выступіла ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў “Вясны”