22.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязніКолішніх удзельнікаў "Еўрабачання" палітзняволеных спевакоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко асудзілі на 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Бацьку хлопцаў Юрыю Каракіну прысудзілі тры гады "хатняй хіміі".

Сям'ю Каракіных абвінавачвалі паводле двух артыкулаў: ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч.2. арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Прысуд вынесла суддзя Вольга Емяльянчанка ў судзе Савецкага раёна Мінска.

Крыніца: Удзельнікаў гурта Litesound і іх бацькоў асудзілі да "хатняй хіміі"