22.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Астравецкага раёна 16 сакавіка асудзілі Паўла Дубава паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Багдановіч прызначыў Паўлу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Будынак Астравецкага РАУС

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у карпаратыўнай суполцы адной з сацыяльных сетак буйной кампаніі грузаперавозак зрабіў каментар на беларускай мове, у  якім патлумачыў, што “наш сцяг бела-чырвона-белы”, а існуючы назваў "усход сонца над балотам". Павел напісаў каментар, калі знаходзіўся ў Заходняй Еўропе падчас рэйсу, пасля якога вярнуўся ў Беларусь.

dzmitryi-bahdanovicz_sud-astraveckaha-ra
Суддзя Дзмітрый Багдановіч, які вынес прысуд Паўлу Дубаву

Павел Дубаў з Мінску, жанаты, мае дзіця да 3 год. Мужчына падаў у аблсуд апеляцыйную скаргу на вынесены прысуд.

Крыніца: “Наш сцяг бел-чырвона-белы”. Мужчыну асудзілі на паўтара года калоніі за каментар у працоўным чаце