21.03.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Брэсце затрымалі супрацоўніка БТІ

У «пакаяльным відэа», якое з'явілася ў праўладным тг-канале, мужчына кажа, што дасылаў асабістыя дадзеныя сілавікоў у тг-каналы «Каратели Беларуси», «ЧКБ», «Брест-97». Таксама берасцеец удзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года.

Учора прайшла аблава на адвакатаў, вядома пра шэсць затрыманых

Аб гэтым паведаміла "Наша Ніва".

Выданню вядомыя імёны некаторых з іх, але па просьбе адвакацкай супольнасці іх не агучваюць.

На заводзе ЗЛіН у Гомеле адбыліся масавыя затрыманні

Як паведамляе крыніца @radiosvaboda, «прыехаў АМАП на "бусіках", проста на тэрыторыю заводу».Вядома пра затрыманне 14 чалавек.

Інфармацыя дапаўняецца

Крыніца: Аблава на адвакатаў, масавыя затрыманні на гомельскім заводзе: хроніка пераследу 21 сакавіка