08.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні У Гомельскім абласным судзе 11 лістапада асудзілі палітзняволенага Руслана Асятрова павдоле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Руслана Асятрова затрымалі 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Руслан Ігаравіч Асятроў)

Крыніца: Чарговы прысуд па “справе Зельцэра”: два з паловай гады калоніі за каментары ў інтэрнэце