06.12.2022 Тэгі: акцыі, палітвязьні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — ў Осла адбудзецца ўрачыстая цэрэмонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міра. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. 

Нажаль, Алесь Бяляцкі не зможа асабіста атрымаць узнагароду, бо ён быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА-1. Праваабаронцу з калегамі абвінавачваюць у “кантрабандзе арганізаванай групай” у 2016-2020 гадах і “фінансаванні актыўных групавых дзеянняў, што груба парушалі грамадскі парадак” падчас масавых акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Ён — трэці чалавек, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міра, знаходзячыся за кратамі. 

Каб падтрымаць Алеся Бяляцкага, выказаць яму сваю пашану і падзяку за шматгадовую абарону і дапамогу людзям, запрашаем 10 снежня далучыцца да сумесных праглядаў анлайн-трансляцыі з цэрэмоніі Нобелеўскай прэміі міру ў розных гарадах

Па ўсіх лакацыях пазначаны мясцовы час. 

Таксама можна будзе падпісаць паштоўкі для Алеся Бяляцкага ды іншых палітзняволеных. 

Калі вы збіраецеся зладзіць мерапрыемства ў сваім горадзе — паведамце нам у тэлеграме @Spring96info і мы дадзім вас на мапу лакацый. 

Крыніца: Глядзім анлайн-трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі міру разам!