25.11.2022 Тэгі: палітвязьні, перасьлед, рэпрэсіі, затрыманьні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-25 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманні ў Мінску

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі дачку і маці Юлію і Вольгу Балонкіных. 24 лістапада Вольгу арыштавалі на 14 сутак. Юлія Балонкіна пасля суда на сувязь больш не выходзіла. Меркавана, яна таксама арыштавана.

На палітзняволеную Дар'ю Лосік цісне адміністрацыя брэсцкага СІЗА

Фота

Стала вядома, што адміністрацыя брэсцкага СІЗА-7 пачала залічваць вагу пасылак для Дар’і ў агульную вагу перадач. Звычайна вязням можна перадаваць 30 кг перадачы ў месяц і дадаткова дасылаць неабмежаваную колькасць пасылак вагай 50 кг. Цяпер яе ў гэтым абмежавалі. Таму не дасылайце ёй пасылкі без узгаднення са сваякамі, бо праз устаноўлены ліміт яна можа застацца без неабходных рэчаў.

Лісты ад Дар‘і амаль не даходзяць.

Нагадаем, Дар‘ю Лосік, жонку палітвязня Ігара Лосіка, затрымалі 18 кастрычніка. З таго часу яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7. Дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

30 лістапада Дар'я адзначыць 31-годдзе за кратамі, а 28 лістапада будзе роўна 13 год з першага спаткання Ігара. Падтрымаць яе можна тэлеграмамі і грашовымі пераводамі.

Адрас для віншаванняў Дар'і: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Дар'і Аляксандраўне Лосік

Затрыманы грэка-каталіцкі святар Віталь Быстроў

Ён служыць грэка-католікам з парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах, паведамляе "Хрысціянская візія".

Айца Віталія ўжо затрымлівалі ў лістападзе 2020 г. Тады ён атрымаў 10 сутак арышту паводле арт. 23.34 КаАП.

У Беларусі тры новыя «экстрэмісцкія фармаванні»

Згодна з рашэннямі МУС ад 24 лістапада, «экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя «ГОБК», «Іван! Real Belarus» і «Жыве Лунінец!».

Затрыманы чарговы прадстаўнік IT-індустрыі 

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне распрацоўшчыка студыі ICON GAMES Валерыя Буйвідовіча.

Паводле іх, хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама пакідаў «абразлівыя каментары». На «пакаяльным відэа» Валерыя прымушаюць назваць свой заробак.

Instagram-старонка праекту «Август2020» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

На гэтай старонцы распавядаліся гісторыі людзей, якія пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў.

Сёння адбылося чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі:

Таксама ў «экстрэмісцкі спіс» трапілі сайт і сацсеткі анархісцкага рэсурса «Прамень».

У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ 7 чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек. Цяпер у ім 958 чалавек, з іх 213 — беларусы.

Сярод іх Максімаў Дзяніс, Талкачоў Сцяпан, Супрунчык Іван, Хрыстафораў Ігар, Ганчарык Павел, Фісюк Сяргей, Быкаў Андрэй.

Таксама ў спіс дадалі палітзняволеную Цыбульскую Вольгу — аднак жанчыну ўнеслі ў тэрарыстычны спіс яшчэ ў верасні, а зараз проста прадублявалі яшчэ раз.

Мікалай Статкевіч трапіў у медсанчастку — у яго пнеўманія 

Мікалай Статкевіч. Фота: Уладзь Грыдзін

Пра гэта паведаміла Марына Адамовіч:

«Сёння да Міколы не пусцілі адваката. Прычына? Патлумачылі клопатам аб яго здароўі. Мікалай – у медсанчастцы. У яго пнеўманія. Пасля трох ранейшых кавідаў

Пра тое, што "падчапіў нейкі вірус", Мікалай пісаў мне ў апошнім атрыманым лісце. Ліст быў напісаны 10-га лістапада. Захварэў ён, адпаведна, раней. І яшчэ ў тым лісце ён пісаў, што заўтра [11.11] ізноў "на камісію", а значыць — ізноў ШІЗА.

У санчастцы Мікалай нядаўна, усяго пару дзён. Вось я і думаю, дзе ён правёў папярэднія, мінімум, 10?Верагодна, у ШІЗА», — піша яна.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу

Крыніца: Ціск на палітвязняў і новыя затрыманні 24 і 25 лістапада Дапоўнена