Яўген Карпаў у судзе. У Гомельскім абласным судзе 21 верасня вынесены прысуд жыхару Магілёва Яўгену Карпаву, абвінавачанага па ч.1 арт. 361-1 (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

Справу ў закрытым пасяджэнні разглядала суддзя Марына Святко.

Судовыя слуханні пачаліся 8 верасня.

Ящгкна Карпава, меркавана, затрымалі 3 чэрвеня 2022 года.

Згодна з матэрыяламі справы Карпаў, з лютага па май 2022 года з мэтай уступлення ў асобны Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага для ўдзелу на тэрыторыі Украіны ў яго дзейнасці, а таксама ўзброеным канфлікце і ваенных дзеяннях без упаўнаважання Рэспублікі Беларусь сабраў пры дапамозе розных інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт звесткі аб парадку ўступлення ў такое фарміраванне.

Свае дзеянні абвінавачаны не давёў да канца па незалежных ад яго абставінах – яго затрымалі пры спробе незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры Гомельскай вобласці прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання і аб'ектыўным даследаванні абставінаў злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сёння Гомельскі абласны суд асудзіў Карпава  да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: Жыхара Магілёва асудзілі ў Гомелі за наёмніцтва – хацеў служыць у палку Каліноўскага