Магілёўскі абласны суд Магілёўскім абласным судом 29 чэрвеня ў закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Чэрыкава Віктара Карніенкі, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Ірына Цяплова.

Прысудам суда абвінавачаны Карніенка прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі.

Ён жа таксама прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, прызначана прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі.

Па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, абвінавачанаму Карніенку прызначана канчатковае пакаранні ў выглядзе трох гадоў і  6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мабільны тэлефон “Samsung”, пры дапамозе якога здзяйсняліся злачынствы, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Крыніца: За абразу прэзідэнта і распальванне сацыяльнай варожасці асудзілі жыхара Чэрыкава