Марыя Шагіева 27 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска разглядзеў справу палітзняволенай Марыі Шагіевай, якую авбінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Жанна Хвайніцкая, якая ўжо не раз выносіла палітычна матываваныя прысуды.

Пра абвінавачаную вядома няшмат. Марыі 27 год, яна жыве ў Мінску і выхоўвае непаўнагадовую дачку. Жанчыну затрымалі 26 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Прычына — за тое, што прымала ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску. Да суда Марыя знаходзіласяч пад арыштам у СІЗА-1. 

27 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска прызнаў Марыю Шагіеву вінаватай у здзяйсненні злачынства па арт. 342 і пакараў яе трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Крыніца: Чарговы прысуд за ўдзел у акцыях пратэсту: мінчанку пакаралі трыма гадамі “хатняй хіміі”