Невядомыя вандалы ў чарговы раз спрабавалі зняважыць памяць расстраляных у трыццатыя гады на гэтым месцы жахароў Аршаншчыны.

Гэта далёка не першы выпадак вандалізму на месцы, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсій расстрэльвалі людзей. Помнік знаходзіцца ў лясным масіве амаль на тым самым месцы дзе і знайшлі расстрэльную яму і людзей тут, вядома, бывае мала. А фотапасткі накіраваныя ў бок помніка былі заўважаныя толькі аднойчы, калі дэмакратычныя актывісты праводзілі мерапрыемства па ўшанаванні загінулых.

На гэты раз невядомыя наклеілі на мемарыяльную пліту налепкі ў выглядзе "георгіеўскіх стужак" і вывесілі нейкі плакат з расейскім трыкалорам і зоркай, паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.

Што хацелі гэтым сказаць вандалы – невядома. Магчыма, гэта быў проста бессэнсоўны вандалізм, а рускія сімвалы выкарыстаны дзеля падтрымкі расійскай палітыкі.

Урочышча Кабыляцкая гара: Курапаты пад Воршай

Грамадская ініцыятыва "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы" стварыла адмысловы сайт, на якім размешчаная інфармацыя пра месца масавых растрэлаў грамадзян у сталінскія часы і пададзены спісы закатаваных.

Крыніца: Помнік на месцы сталінскіх расстрэлаў на Кабыляцкай гары пацярпеў ад вандалаў