У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманні дацэнтаў БДУ  

Дзмітрый Мароз
Дзмітрый Мароз

У Мінску затрымалі дацэнта кафедры крымінальнага права БДУ Дзмітрыя Мароза. На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў затрыманы за падпіску на «экстрэмісцкія тэлеграм-каналы» і абяцае ад іх адпісацца.

Таксама ўпраўладных каналах з’явілася інфармацыя пра затрыманне выкладчыка кафедры бізнэс-адміністравання БДУ. У «пакаяльным відэа» ён кажа, што ўдзельнічаў у мітынгу ў жніўні 2020 года і быў зарэгістраваны ў чат-боце «Голас». Меркавана, чалавек на відэа — кандыдат эканамічных навук, дацэнт Юрый Юр’евіч Каралеў.

Затрыманні ў Мінску 

Паведамлякцца, што затрымалі студэнта БДУІР Аляксандра Гаргуна. Хлопец вучыўся на другім курсе факультэта камп'ютарных сістэм і сетак.

gargun_minsk.jpg
Аляксандр Гаргун

Таксама праваабаронцам вядома, што сёння ў Мінску была затрымана Ніна Маргаева (UPD — Ніну вызвалілі)

Віктара Бабарыку зноў змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак

Афіцыйная версія — уступіў у канфлікт з сукамернікам, які заключаўся ў размове на ўзнятых танах.

«Віктар Дзмітрыевіч маральна ў парадку, аднак адчуваў нязручнасці ноччу ў сувязі з холадам. Але цяпер гэта менш актуальна, бо ночы з кожным днём цяплейшыя», — паведамляецца ў суполцы Віктара Бабарыкі. 

У траўні палітвязень ужо правёў 10 сутак у ШІЗА.

Інфармацыя дапаўняецца

Крыніца: Затрыманні выкладчыкаў і студэнта, ціск у калоніі на Віктара Бабарыку. Хроніка пераследу 23 чэрвеня