Затрыманні ў Мазыры футбольных заўзятараў. Скрыншот з відэа МУС Абвінавачаным інкрымінуюць па два крымінальныя артыкулы – па ч. 1 арт. 342 “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх і па арт. 364 “Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Падрабязнасцяў з залы суда мала, але вядома, што справа Сілівона і Куксачэнкі амаль аналагічная справе футбольных заўзятараў Даніілы Скіпальскага, Аляксандра Сузько, Паўла Дворака, Аляксандра Цімашэнкі і Кірыла Канапацкага.

Массовые задержания футбольных болельщиков в Мозыре

Об 11 задержанных в Мозыре 5 мая сообщала пресс-служба МВД. По версии силовиков, 10 парней, которых задержали 4 мая с помощью ГУБОПиКа и СОБР, принимали участие в массовых беспорядках в августе 2020 года. Они являются участниками "околофутбольной группировки праворадикальной направленности". Еще один 54-летний задержанный в круг футбольных фанатов не входил, пишет "Полесская Весна".

 Нагадаем, іх таксама абвінавацілі па ч.1. арт 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Тады ж гэтую справу каментавала і былая прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава. Па афіцыйнай версіі, у жніўні 2020 года на бульвары Юнацтва у Мазыры агрэсіўна настроеныя асобы распылялі ў праваахоўнікаў газавыя балончыкі, кідалі ў іх камяні. У выніку адзін супрацоўнік пацярпеў, а службовыя аўтамабілі былі пашкоджаныя. Спыняць парушальнікаў прыйшлося папераджальнымі стрэламі ў паветра.

“Вядома, што дзесяць фігурантаў (ад 18 да 27 гадоў) ўваходзяць або раней ўваходзілі ў мясцовую каляфутбольны групоўку праварадыкальнай накіраванасці. Шасцёра з іх беспрацоўныя, яшчэ чацвёра - судзімыя за крадзяжы, рабаванні, хуліганства і ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу. Аднаму з падазраваных 54 гады, ён не ўваходзіць у групоўку", - распавяла тады прэс-сакратарка.

На самым першым судовым пасяджэнні па хадайніцтве дзяржабвінавачання працэс зрабілі закрытым для сваякоў, грамадскасці і журналістаў.

Што тычыцца цяперашняй справы Сілівона і Куксачэнкі, то вядома, што пракурор Ігар Пілановіч запрасіў для першага 3 гады калоніі агульнага рэжыму, для другога 3 гады выпраўчай калоніі.

14 студзеня суд Мазырскага раёна прызнаў Мікіту Сілівона і Максіма Куксачэнку вінаватымі ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і арт. 364 «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»

У выніку 17-гадоваму Максіму Куксачэнку прысудзілі 1 год і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі, а 18 -гадоваму Мікіце Сілівону 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. На абодвух у залі суда надзелі кайданкі.

Крыніца: Новая справа футбольных заўзятараў у Мазыры. Гэтым разам – па паўтары гады калоніі кожнаму абвінавачанаму