Барыс Хамайда: Мы ўжо 23 гады жывем без легітымнай Канстытуцыі!..
Сьвяткуем 25-годзьдзе Канстытуцыі, але 23 зь іх наогул ня маем ніякай легітымнай Канстытуцыі, сьцьвярджае легендарны віцебскі дысыдэнт Барыс Хамайда. Тлумачыць, чаму так, і адказвае старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, якая нядаўна прапанавала ўносіць зьмены ў Асноўны Закон без рэфэрэндумаў.
Віцебскія ўлады – супраць сьвяткаваньня Дня Канстытуцыі
Намесьнік старшыні адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Аляксандар Ільмовіч забараніў мітынг, які мусіў адбыцца 15 лютага. Заяўку на мерапрыемства з мэтай адсьвяткаваць Дзень Канстытуцыі падаваў у раённую адміністрацыю праваабаронца Леанід Сьвецік.
Віцебскі праваабаронца падаў заяўку на мітынг
Згодна з заяўкай, пададзенай праваабаронцам Леанідам Сьвецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, мітынг мусіць адбыцца 15 сакавіка ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Заяўленая мэта імпрэзы – публічна адсьвяткаваць Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які вызначаны ўказам прэзыдэнта як сьвяточны дзень.
Міліцыя Віцебшчыны «адзначыла» Дзень Канстытуцыі затрыманьнямі актывістаў
Акцыя «недармаедаў», якую мясцовыя лідэры апазыцыі намерваліся правесьці ў Віцебску 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, не адбылася, затое некалькі актывістаў былі часова затрыманыя.
Праваабаронцу забаранілі мітынг у Дзень Канстытуцыі
Заяўка праваабаронцы Леаніда Сьвеціка на правядзеньне мітынгу 15 сакавіка не задаволеная. Спасылаючыся на палажэньні рашэньня гарвыканкаму №881 2009-га году, намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску Натальля Ляпёшкіна акцыю забараніла, хоць яна мусіла прайсьці на пляцоўцы, якую гарадзкія ўлады адмыслова адвялі пад масавыя мерапрыемствы.
Праваабаронца Леанід Сьвецік падаў заяўку на правядзеньне мітынгу ў Віцебску
Мітынг заплянаваны на 15 сакавіка. Мэта мерапрыемства: публічна адсьвяткаваць Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які ўведзены ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26.03.1998 г. як дзяржаўнае сьвята. Заяўка пададзеная ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну.
Пікет да Дня Канстытуцыі забаранілі ў Глыбокім
Прычына забароны, паводле райвыканкаму – адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне акцыі мэдыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. “Між тым, ні мэдыкі, ні камунальнікі наогул не адказалі на нашу прапанову заключыць дамовы”, - кажа адзін з заяўнікаў акцыі, удзельнік сёлетняй выбарчай кампаніі Зьміцер Лупач.