Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Сакавік 2023

У Полацку затрымалі 8 музейных супрацоўнікаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Тамара Джумантаева Тамара Джумантаева

Затрыманыя працуюць у полацкай музейнай сістэме – Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. У іх ліку – былая дырэктарка Тамара Джумантаева, кандыдатка культуралогіі, кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік, шэраговыя супрацоўнікі, экскурсаводы і нават электрык. Найверагодней, усіх затрымалі «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» – паводле ч.2 артыкула 19.11 КаАП.

Масавае затрыманне такога масштабу – першае ў горадзе, які традыцыйна лічыцца «гістарычнай Меккай». Яго праводзілі супрацоўнікі Полацкага гарадскога аддзела ўнутраных справаў.

Сваей неабыякавасцю да захавальнікаў і папулярызатараў гістарычнай спадчыны полацкія міліцыянты «праславіліся» і ў 2021 годзе, калі полацкія экаскурсаводы ўзяліся праводзіць нядзельныя пешыя тэматычныя туры па горадзе. Кожны раз, калі праводзілася экскурсія, за групай ішла пара міліцыянтаў у поўнай экіпіроўцы. Прычым яны не толькі суправаджалі ўдзельнікаў экскурсіі, але і здымалі іх на відэа. Колькасць міліцыянтаў паступова павялічвалася, і аднойчы дасягнула максімуму: 22 экскурсанта перасоўваліся ў суправаджэнні 10-ці міліцыянтаў.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, "зачыстка" у Полацку ідзе ўжо другі тыдзень. Спярша яна была прымеркавана да 25 сакавіка: напярэдадні Дня волі міліцыя затрымала за "распаўсюд экстрэмістскіх матэрыялаў" некалькі чалавек, прадэманстраваўшы з імі "пакаяльныя відэа". Але затрыманні працыгваюцца і далей.

Міхась Хмара