Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 05 Люты 2023

У Лепелі «папрацаваў» віцебскі ГУБАЗ сумесна з супрацоўнікамі АМАП

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Сілавікі наведаліся дадому мінімум, як да шасці асобаў. У некаторых былі праведзеныя ператрусы. Частка людзей была дастаўленая ў мясцовы РАУС і з імі былі праведзеныя прафілактычныя гутаркі. Але, як пішуць сілавікі ў сваім ТГ-канале, дадому вярнуліся ў той дзень не ўсе, камусьці прыйшлося застацца ў Лепельскім ІЧУ, на іх завялі адміністрацыйныя справы.

Як стала вядома, быў на сутках, а пасля прыцягнулі да адказнасці і маладога чалавека з інваліднасцю. Яго аштрафаваў Лепельскі суд на 720 беларускіх рублёў быццам за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яго маці на суд не пусцілі, сказалі, што суд будзе на наступны дзень, але суд адбыўся ў той жа дзень. Такая практыка ў судзе стала ўжо даволі частай. Так падманвалі родных і ў іншых раённых судах Віцебскай вобласці.

Паводле родных аштрафаванага, малады чалавек ні ў якіх акцыях не ўдзельнічаў, не посціў і не лайкаў навіны з так званых экстрэмісцкіх каналаў. А проста ў сваім сяброўскім асяродку выказваўся супраць вайны, якую развязала Расея ва Украіне і якую падтрымліваюць улады Беларусі.

Інга Сташэўская