Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 24 Студзень 2023

На арт-мэнэджара Уладзіміра Булаўскага распачалі крымінальную справу

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Уладзімір Булаўскі быў затрыманы ў Віцебску 14 снежня мінулага года і мусіў вызваліцца пасля «сутак» 1 студзеня, але на волю так і не выйшаў. Хутчэй усяго улады ставяць у віну Булаўскаму тое, што ён размесціў у сацсетках фота са жнівеньскіх маршаў у Віцебску, якія адбываліся цягам 2020 года.

З вялікай верагоднасцю можна казаць аб тым, што следчыя ворганы падазраваюць Ўладзіміра у арганізацыі групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, г.зн.  першую частку артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Па гэтым артыкуле можна пазбавіцца волі, па максімуме, да 4 гадоў.

Цягам мінулага года мужчына правёў у ІЧУ 45 сутак адміністратыўнага арышту. 

Алег Кунін