Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 15 Лістапад 2022

Затрымана віцебская журналістка Жанна Жалевіч

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

15 лістапада яе праз тэлефон выклікалі на гутарку ў райаддзел Першамайскага раёну. На пытанне, ці браць з сабой нейкія рэчы, міліцыянт  параіў:  “Вазьміце на ўсялякі выпадак”. З гэтага Жанна Жалевіч яшчэ напярэдадні зрабіла выснову, што пасля візіту на волі яна можа апынуцца на адразу. З карткай тэлефоннай размовы жанчыне стала зразумелым, што ў яе сацыяльных сетках знайшлі  допісы “са сцягам” і “з надпісамі” – так патлумачыў супрацоўнік міліцыі.

Праз 3 гадзіны знаходжання ў РАУС Жанна Жалевіч не выйшла  з будынка, яе тэлефон не адказвае. Найверагодней, што яна затрымана паводле абвінавачання ў несанкцыянаваным пікетаванні паводле артыкула 24.23 КаАП.  Дата суду над жанчынай невядомая.

У апошнія гады Жанна Жалевіч у якасці журналісткі супрацоўнічае за выданнем “Витебский курьер” (https://vkurier.by), у асноўным піша пра культурніцкія падзеі Віцебска.  Апрача таго, што жанчына цікавіцца мастацкім жыццём роднага гораду, яна вядомая ў Віцебску зооабаронца, пра гэта сведчаць яе шматлікія допісы ў Фэйсбуку.

Юлія Іваноўская