Друкаваць гэтую старонку
Субота, 08 Жнівень 2020

Прайшоў вобшук у Юліі Барсуковай. Канфіскавалі тэлефоны і кампутары

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Да Юліі Барсуковай прыйшлі з ператрусам Да Юліі Барсуковай прыйшлі з ператрусам

У актывісткі «Краіны для жыцьця» і адміністратаркі аднайменнага Тэлеграм-чату Юліі Барсуковай 8 траўня адбыўся ператрус. Міліцыя канфіскавала два кампутары, 4 тэлефоны і дзясятак агітацыйных улётак за Святлану Ціханоўскую. Самую Юлію пасьля вобшуку павезьлі на допыт у Кастрычніцкі РАУС.

Адразу пасьля ператрусу Юлія Барсукова пасьпела паведаміць, што ён адбываўся ў межах крымінальнай справы паводле ч.1 арт. 342 КК РБ, па якой яна праходзіць у якасьці падазраванай. Ператрус праводзілі 8 супрацоўнікаў Кастрычніцкага РАУС з санкцыі пракурора.

«Падчас вобшуку знайшлі 11 улётак за Ціханоўскую і яшчэ нейкія паперы. Забралі 4 тэлефоны і 2 сыстэмныя блёкі», – расказала Барсукова.

Паведаміла таксама, што яе вязуць у Кастрычніцкі РАУС на допыт. Двое малалетніх дзяцей Юліі засталіся ўдома з бабуляй.

Частка 1 артыкулу 342 КК (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак…) прадугледжвае штраф, альбо арышт, альбо абмежаваньне волі да трох гадоў ці пазбаўленьне волі на той жа тэрмін. Акурат паводле гэтага артыкулу праходзяць затрыманыя па справе Сяргея Ціханоўскага.

Адсочваем сытуацыю.

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.