«Мне балюча за сваю краіну. Гэтае полымя гарыць у памяць пра маіх продкаў. Мой дзед гарэў у танку ў 44-м годзе, разам з украінцам і рускім. А зараз я з жахам адчыняю стужку навінаў, і бачу, што расейскія «Іскандэры» едуць па Калінкавічах, а над маёй роднай хатай у Мар’інай горцы ўсю ноч ляцелі расейскія бамбардзіроўшчыкі ў бок Украіны. Як гэта такое можа быць у нашай Беларусі? Скажыце, ці гэта магчыма, каб беларусы ўдзельнічалі ў гэтай братазабойчай вайне, як так? Мае слёзы на знак салідарнасці з расейскімі і ўкраінскімі маці капаюць у гэтае полымя. А заўтра што – я па сваім дзіцяці буду плакаць? Калі нехта з украінцаў думае, што ў Беларусі ёсць хоць адзін чалавек, які за вайну, то вы памыляецеся! У нас такіх няма… Таму я і пішу гэтае відэа», -- кажа Жанна Жалевіч у сваім відэазвароце.
Напрыканцы жанчына кажа, што дабро мусіць перамагчы, а тыя, хто былі сябрамі, застануцца імі, нягледзячы на любыя нягоды. І зварот Жанна Жалевіч завяршае словамі «Слава Украіне!» і «Жыве Беларусь!»
Юлія Іваноўская