Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 18 Снежань 2017

Выбары па-аршанску: Камісія зарэгістравала кандыдатам чальца няіснай партыі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Аршанская раённая камісія па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 скліканьня 15 сьнежня правяла сваё апошняе паседжаньне па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў.

Да пытаньня камісія паставілася досыць лібэральна – былі зарэгістраваныя амаль усе ініцыятыўныя групы. Толькі ў адным выпадку камісія прагаласавала супраць рэгістрацыі, бо сам кандыдат памёр літаральна за некалькі дзён да яе. Але лібэралізм камісіі сумяшчаўся зь няўважлівасьцю яе чальцоў. Так, па акрузе №36 была зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэньні кіраўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства "Радуньскае" Сьвятаслава Чэрнікава. Камісія ня ўбачыла ў яе дакумэнтах нічога, што дало б падставы для адмовы ў рэгістрацыі, і прагаласавала аднагалосна. Хоць кандыдат пазначыў сваю партыйнасьць як "сябра партыі «Белая Русь»".

Толькі пасьля таго, як на гэтую акалічнасьць зьвярнулі ўвагу назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", чальцы камісіі зважылі, што такой партыі ў краіне не існуе. Але ня сталі мяняць сваё рашэньне, паабяцаўшы разабрацца ў пытаньні.

spring96.org