Паводле рашэння КДБ ад 28 лютага «экстрэмісцкая » дзейнасць ажыццяўлялася праз старонкі ў Tik-Tok і Іnstagram, а таксама два Youtube-каналы. Гэтыя рэсурсы транслявалі мясцовыя навіны - якраз тыя, якія не траплялі ў дзяржаўную прэсу, бо станавіліся сюжэтамі для вострых крытычных матэрыялаў.
Усе яны раней прызнаваліся “экстрэмісцкімі” згодна з рашэннямі судоў і пад рознымі назвамі траплялі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
У якасці асобаў, якія, на думку КДБ Беларусі, датычныя да “экстрэмісцкай” дзейнасці, называюцца імёны і прозвішчы Ірыня Базылевіч, Яўгеніі Патапавай, Наталлі Лантух, Сяргея Пятрова.
Аляксандр Папоў