Друкаваць гэтую старонку
Серада, 27 Ліпень 2022

Латвійскі юнак, які ўзяў у Віцебску інтэрв'ю ў Лукашэнкі, застаўся ў Беларусі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Ілля Кароза, які ўзяў інтэрв'ю падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў кіраўніка беларускай дзяржавы, адмовіўся вяртацца ў Латвію і застаўся ў Беларусі. Неўзабаве да сына прыедзе і яго маці. 

Пасля міжнароднага скандалу, кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс даручыў праверыць дзейнасць Academy KidsTV і прыгразіў ёй закрыццём у выпадку грубага парушэння дзеючага латвійскага заканадаўства з боку кіраўніцтва акадэміі. У латвійскім МЗС растлумачылі, што падобныя інтэрв'ю могуць абярнуцца "вельмі непрыемнымі інцыдэнтамі". 

Падчас праверак спецслужбы Латвіі выявілі наяўнасць пагрозы нацыянальнай бяспецы ў дзейнасці кіраўніцтва Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV. Ведамства ўстанавіла, што акадэмія функцыянуе без акрэдытацыі і дзяржащных ліцэнзіі, якия патрэбны для адукацыі для легальнай працы з непаўнагадовымі. 

Таму ўсіх настаўнікаў, якія працавалі ў адукацыйнай установе, спецслужбы правяраюць па артыкуле "здрада". Маладым людзям, якія ўдзельнічалі ў праекце, нічога не пагражае. 

У бліжэйшы час, па выніках праверкі, рыжскія ўлады вырашаць лёс Academy KidsTV, але ўжо вядома, што дамова арэнды прызнана несапраўднай, што робіць немагчымым далейшае навучанне.

Алег Кунін