Друкаваць гэтую старонку
Серада, 13 Ліпень 2022

Па заяве пракурора заблакаваная старонка ў сацыяльнай сетцы віцябляніна Сяргея Сесіцкага

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Па заяве пракурора Віцебскай вобласці 13 ліпеня старонка віцябляніна Сяргея Сесіцкага ў сацыяльнай сетке Фейсбук (https://www.facebook.com/sergey.sesitsky) прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гэта чарговая спроба выдаліць інфармацыйны рэсурс Сяргея з публічнага абарота.

Яшчэ ў красавіку 2019 года Сяргея апыталі наконт зместу ягонай старонкі ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” і забралі мабільны тэлефон. Тады прадстаўнік крымінальнага вышуку паведаміў мужчыне, што следчыя праводзяць праверку на наяўнасьць прапаганды экстрэмізму або распальваньня міжнацыянальнай варожасьці.

У жніўні 2017 года прыхільнікі “русского мира” спрабавалі скардзіцца на Сяргея ў Следчы камітэт Расейскай Фэдэрацыі, але вынікаў гэта ня мела.

У студзені таго ж года Сесіцкі заклікаў не дапусьціць у Віцебску канцэртаў выканаўцы турэмнага шансону Віктара Каліны, вядомага сваімі шавінісцкімі выказваньнямі пра беларусаў і беларускую мову, а таксама фатаграфаваньнем са зброяй на занятых сэпаратыстамі тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.

Віталь Кажух