Сёлета згаданыя вышэй тэлеграм-каналы былі прызнаныя і «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» і трапілі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адпаведныя рашэнні былі прынятыя 27 красавіка судом Чыгуначнага раёну Віцебску. Грамадзянам, якія зробяць рэпосты з Тэлеграм-каналаў «Орша 97%» і «Новополоцк и Полоцк 97%», пагражае судовы пераслед за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11. Сама па сабе падпіска на «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал не павінна расцэньвацца як памкненне да распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі, але праваабаронцы фіксавалі выпадкі, калі людзей каралі за падпсіку на экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы, адзначае юрыст Павел Сапелка.
Эмілія Траяновіч