Паводле версіі следства, “знаходзячыся на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, ён перадаваў звесткі аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі ў спецыялізаваны Telegram-бот”.
Таксама следчыя ўстанавілі, што ў 2023 годзе мужчына пакідаў каментары ў “экстрэмісцкім сеткавым рэсурсе” з выказваннімі пра Аляксандра Лукашэнку, якія былі расцэнены як абразы. Іншы ягоны каментар, паводле версіі следства, утрымліваў заклікі “да гвалту і прычынення шкоды групе асоб па нацыянальнай прыкмеце”.
Падчас суду жыхар Ганцавіцкага раёна зробленага не адмаўляў і прызнаў, што паведамленні пісаў і накіраўваў самастойна. У выніку на падставе ч. 1 арт. 361-4, ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 130 КК Рэспублікі Беларусь яму было прызначана пакаранне – 4 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд ужо ўступіў у законную сілу.
Юрый Ліхавідаў