Работнікі медустановы выклікалі міліцыю, і ў прысутнасці супрацоўнікаў Лёзненскага РАУС незадаволены абслугоўваннем пацыент “ зрабіў выказванне з выражанай у ненарматыўнай форме негатыўнай ацэнкай дзейнасці” Аляксандра Лукашэнкі. Следства і суд палічылі, што гэтае выказванне было накіравана “на публічную абразу, падрыў ягонага аўтарытэта і прыніжэнне гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы”.
Суд Лёзненскага раёна прызначыў мужчыну два гады выпраўленчых прац з утрыманнем 25% заробка, прызнаўшы фігуранта справы вінаватым паводле ч.1 арт 368 Крымінальнага Кодэкса РБ.
Фёдар Афанасьеў