Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Жнівень 2026

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкім” Instagram-акаўнт “Честная газета. Самиздат”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Рашэнне было прынята 5 жніўня, учора гэты інтэрнэт-рэсурс унеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. “Честная газета. Самиздат” - гэта незалежны беларускі інфармацыйны праект, запушчаны ў перыяд пратэстаў 2020 года ініцыятывай «Сумленныя людзі».

Дайджэст з галоўнымі навінамі з незалежных СМІ выходзіў штотыдзень у фармаце PDF-файла для друку і распаўсюджвання валанцёрамі.

Пазней выпускі самвыдата асвятлялі падзеі вайны ва Ўкраіне. У чэрвені 2022 года праект быў завершаны. Усяго выйшла 88 выпускаў бюлетэня “Честная газета. Самиздат”.

Вольга Лемчанка