Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Чэрвень 2026

"Экстрэмісцкім" прызналі ТikTok-акаўнт «Второй регион Беларуси»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэта інтэрнэт- рэсурс з навінамі Віцебшчыны, якія падаюцца ў відэафармаце. У яго 63, 3 тысячы падпісчыкаў. Але гледачоў у яго значна болей, бо тут можна даведацца навіны пра сапраўднае жыццё ў рэгіёне, а не толькі проста паглядзець прыгожыя карцінкі, як гэта прапануе беларускае тэлебачанне.

Рашэнне прызнаць ТikTok-акаўнт  "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй прыняў 2 чэрвеня суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Сёння «Второй регион Беларуси» ўключылі ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" .

Што яшчэ трапіла ў "экстрэмісцкі спіс" Міністэрства інфармацыі за апошнія дні, "дзякуючы" судам Віцебскай вобласці?

Гэтаксама ў яго ўключылі старонку ў ТikTok  з назвай “Malanka Media”, яе  кантэнт таксама прызнаў “экстрэмісцкім” суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Ён жа прызнаў "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй  старонку"Postim > Беларусь"у сацсетцы "Одноклассники".

Гарадскі суд Наваполацка прызнаў наяўнасць “экстрэмізму” на старонках ”Malanka Media”, "freebelaruswomen" і  "Беларусь и Мир"  у Facebook.

Суд Чашніцкага раёна прыняў рашэнне лічыць “экстрэмісцкай” старонку "Маладая грамада у Facebook.

Суд Мёрскага раёна пастанавіў, што "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыяй   з’яўляюцца  Telegram–каналы "Збройны чын • Zbrojny čyn" і "Come here: образовательные ивенты в Беларуси и не только".

У "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" ўжо чарговы раз уключылі старонку ў Facebook "Ольга Карач". Лічыць “экстэрмісцкай” старонку палітычнай дзяячкі з Віцебску прыняў рашэнне суд Глусскага раёна Магілёўскай вобласці.

Юрый Хвацкі